Учора у вячорку

Юры Шышко
Беларуская мова

Учора у вячорку гадзіннік я згубіў
нібыта час спыніўся,
А потым я знайшоў
і зноў мой час пайшоў
Бо,
Без цябе твой час нідзе
Без цябе твой час не ідзе
Без цябе твой час кульгавы
Без цябе твой час у бядзе.
Адзін, няма што марнаваць
Не ведаеш калі прачнуцца
Калі лягаці спаць
У рэшце рэшт;
Твой час ідзе хутчэй,
Ўсё шпарчэй, шпарчэй цячэ
Чым болей дзён ён валачэ
На прыканцы,
I жонка пасівела
I дзеці нашы генералы
А я як быў - дзіцё дзіцём
Малы у душы - фігурай сталы.
Пабыу; без часу,
Вось..
Учора у вячорку гадзіннік напаткау;,
А раніцою Жонка кажа :
  - У;чора у; вячорку знайшоу ты шмат часоу;...