Шчара

Станислав Шастак
А гэта ўсё было калісьці
І лес і летняй Шчары плёс
Асінак трапяткое лісце
І серабрысты вербалоз.

Гайдалі хвалі неба, сонца
І твой чароўна стройны стан
Лілася цішыня бясконца
Ці можа быў то слыху зман?

Можа пагэтаму прыносіць
Цябе мне лёгка успамін
Бо серца прыгажосці просіць,
Калі яго ахіне сплін.

І наплывае нібы мара,
Ўсё асвятляючы ярчэй,
У малахіце лесу Шчара
Пад малахіт тваіх вачэй!

Шчара - рака на Радзіме ў Ляхавіцкім раёне Республікі Беларусь