19, 09, 2017

Светлая Две Тысячи 10
Ізноў пра рудае... Бландын, брунэт, шатэн у нэце, не руды, але ж то ў сакрэце. Мы маем кожны погляд свой на свет, на пекла , на раку, якая Летаю завецца, на сябра, на суседа ў шэрагу нерудых, а бландынаў ці брунэтаў , хай і брудных. Шатэны, нават, не тырчаць, бо шэраг падлягае габляванню. Тут галава зляціць на раз, калі ты ледзь...ну, ледзь інакшы... паляванне бо. Вось так будуюць плот ці то аплот ,які пры розуме ніяк не пераскочыш. Хоць вельмі ...вельмі хочаш!;