Бильтава палянка

Графиня 2
Я помню цуд у сваім дзяцінстве,
Як казку лепшую ў жыцці,
Калі душа была ў адзінстве
З прыродай маткай у цішы.

Калі душа спявала гучна
У райскім гэтым вугалку,
Зязюлю, ту, што меладычна
Сваё кувала ку- ку - ку.

І гэта месца мала назву,
Улетку рвалі там квасок.
Яго шукалі без вылазна
І я і мой сусед Васёк.

А потым елі аппетытна
Матуляй звараны абед
З кваску, што з "Більтавай палянкі".
Дамоў няслі ящэ букет.

Якія цудныя там кветкі:
Рамонак, люцік, васілёк.
Гарлачык на вадзе прыкметны,
Яго відаць ящэ здалёк.

А спеў птушыны! Асабліва,
Калі канцэрт быў салаўя,
У цянёк садзіліся пад івай
І лепей не было жыцця.