Вясна

Василь Гардзиенак
Вазьмі мяне у свой палон
У засені вясновых кветак,
Ты абуджаешся здавён,
Калі і я йшчэ быў падлетак,

Убачыў першы раз цябе,
Тваю акрасу і аздобы-
Неверагодна цёплы дзень
Пасля халоднае хваробы.

І ты прыйшла, я не чакаў...
Ды не... хлушу, чакаў канешне!
Твой надыход мне прадказаў
Салодкі вецер цёпла-свежы.

У садзе ён спаткаў мяне,
Казаў:"Вясна, мой дружа, хутка!
Я бачыў, як яна нясе
З сабою цэлы стос малюнкаў!

Як абуджае краявід,
Як шэрыя здымае маскі,
Фарбуе ў колеры палі-
Чароўны колер дзіўнай казкі.

Над верхавінамі дубоў,
Над велічнай пастаццю клёнаў,
Над стромкім станам тапалёў,
Над трапяткім хваёвым борам-

Яна прыходзіць, дружа мой,
Я зь ёю цераз край пранёсся,
Вазьмі яе у подых свой,
Яе у подыху прынёс я!"