Мiлы вобраз

Юлия Ясень-Филипчик
Такі прыгожы вобраз, такая мілая ўсмешка.
Шмат маленькіх сноў,
Розных, закончаных, кароткіх.
Усе запомніла.
Паміж імі, аддзяляючы адно ад аднаго,
Вобраз з мілай усмешкай.
Як рэклама... анонс...
Трэйлер.

Тызер-трэйлер фільма знакамітага рэжысёра.
На ўзроўні сусветнай прэм'еры.
Ці адбудзецца яна да першага снегу?
Ці снег будзе з фіялкавых пялёсткаў?

Сніліся добрыя вершы,
Ветлівыя людзі,
Утульныя памяшканні,
Чыстыя вуліцы,
Добрае надвор'е.
Шмат маленькіх сноў
І прыгожы вобраз з мілай усмешкай.

Хай пасыпле неба сумессю снегу й пялёсткаў.
Фіялкавага снегу і
Белых пялёсткаў.
Белага снегу
І фіялкавых пялёсткаў.
Не трэба хутчэй,
Я нікуды не спяшаюся.
Сон такі добры,
Вобраз такі мілы,
Здаецца, і жыў бы так хоць усё жыццё.

6 кастрычніка 2017 г.