Добрай ранiцы

Юлия Ясень-Филипчик
Прачынаюся и кажу:
Добрай раніцы, Госпадзе.
Добрай раніцы...
Імя тваё.
Сноў не памятаю.
Гляджу ў вакно -
Якія нябёсы сёння?
Ад іх блакітнасці залежыць
Светласць маёй журбы.
Чакаю цябе апоўдні.
Дома.
Або на нашым месцы.
Папяровы самалёцік
З вершамі на крылах
Ляжыць у чэрвеньскай траве.

Давай паедзем да ракі.
Там журба сцячэ з вадою.
Упляці мне кветкі ў валасы.
Я не ведаю, якія ў цябе вочы.
Пакінь мне свой каляровы партрэт.
Я хачу пакахаць цябе.
Зрабі музыку грамчэй.
Зрабі вецер мацней.
Зрабі папяровыя караблікі са старых вершаў.

Добрай раніцы...
Тваё імя.
Я хачу кахаць цябе.
Я чакаю цябе апоўдні.
Дома. Дзяўчынка мая, чакаю!

27-28 чэрвеня, пераклад 10 кастрычніка 2017 г.