Першае дрэва

Феликс Аксёнцев
Ваша справа - танцы ў склепах, белая косць.
Мы спалiлi вашы лекi, воўчую поўсць.
Першае дрэва з пятай калоны - тут,
Дзе няма каранёў.

Нас не вабяць вашы цацкi, ваш зорны пыл.
Я не здольны захаваць iх. Я пасадзiў
Першае дрэва з пятай калоны тут,
Дзе няма каранёў.

Мы - ваш голад. Вашы зверы кружаць вакол.
Не чакай нас на вячэру. Мы - гэта ствол
Першага дрэва з пятай калоны тут,
Дзе няма каранёў.

Мы замерзнем - гэта студзень. Гэта не смерць.
Праз гадзiну нас ня будзе. Будзе квiтнець
Першае дрэва з пятай калоны тут,
Дзе няма каранёў.

1990, LP/CD 'Краіна Доўгай Белай Хмары', тэкст песні. Музыка - Слава Корань