Памяцi Янкi Маура

Виктор Любецкий
У краіне райскай птушкі
Жыццё ідзе без змен.
Наш Маўр – амаль што Пушкін,
Ці беларускі Твен.

Хоць не пісаў ён вершаў,
Ды чуўся цудны гук.
Для моладзі ён першы
Прапагандыст навук.

Пісьменнік і настаўнік,
Географ і фантаст –
У гісторыі бяспраўных
І перамогшых мас.

Народ – святое слова –
А шлях яго сыноў –
Шукаць свае асновы – 
Ісці ізноў і зноў.

Ісці ў свой край апошні,
Туды, дзе цуд і звон,
Дзе жэмчуг можа кожны
Знайсці. Хай гэта сон…

…Скрозь змрок ляціць праменьчык,
А душы ўслед за ім.
А дзе гарыць агеньчык,
Туды і мы глядзім…

16.10.2017