Восень...

Татьяна Борисова 11
Восень...
Я лашчу скроні твае,
патанаю ў абдымках,
але
зусім не патрэбна
выратаваньне.
Восень-час развітаньня.
А мне...
Мне так неабходны
цяпло і ласкавасьць.
Мне так балюча
адной-
застанься!
Восень...
З галінак пабеглі
слёзы
мне па душы,
табе-па твары
пяшчотай апошняй-
лістотай апалай.