Чакаю

Елена Шульга Сидорко
Сваіх чакаю я дачушак,
як тых вясновых ранніх птушак.
І ўстаю я спазаранку,
і выглядаю я вяснянку:
-Ну дзе ты,мілая,вітаеш?
Чаму сюды не завітаеш?
Цябе прылашчыць і ўтуля
твая адзіная матуля!
Твае я слёзкі аціраю,
цябе да сэрца прыхінаю,
любую адвяду бяду
і на край света я пайду,
каб маіх дзетак не чапалі,
каб шчасце-долю ім падалі,
каб іх гарэлі светла вочкі,
каб добра жылі мае дочкі!!!
І рвецца сэрца ў матулі:
хай на яе ляцелі б кулі,
ды толькі б дзетак не збівалі
і жыцці іх бы не краналі!!!-
Чакаю я сваіх дачушак-
маіх дарослых малых птушак-
я іх любоўю ахінаю,
здароўя, шчасця ім жадаю!!!

   19 кастрычніка 2017 года