Iльдзiнка

Николай Карташевич
Ад вялікай крыгі адарвала, з метр,
Тоненькую льдзінку, і панесла ў свет.
Бо вясна віною і цяпло паветра.
За табою кінуся наўздагон-услед.

Буду я сачыць, каб не закруціла
Ў рачной віхуры веснавая тонь,
Каб не растапіў промнямі Ярыла,
На цябе накіну ценю холад-бронь!

Ведаю: у падзяку прывядзеш мяне
Да таго, з юнацтва, берага крутога,
Дзе яшчэ падлеткам, быццам бы ў сне,
Я стаю з дзяўчынай ля маста старога.

У люстэрку рэчкі нас з каханай бачу,
А цябе, ільдзінка, побач, паміж намі...
Слухае вярба мае слова й плача,
Топіць свае слёзы разам з маразамі.

Мне вярба старая коцікаў галінку сёння падаруе з промнямі святла,
Перадасць ўспаміны пра тае дзяўчынку,
Да мяне што льдзінка ўвесну прывяла.

Дуе моцны вецер, стогнуць, б'юцца льдзіны,
Гінучы бясследна, з трэскам на ўвесь свет.
Толькі мая льдзінка, сімвал успамінаў,
На крыло прыўзняўшыся, мне кіўнула ўслед...