Марнатрауны сын

Феликс Аксёнцев
Маю досыць солi,
Маю досыць хлеба,
Маю досыць бруду,
Маю досыць неба,
Досыць вольных дзеўчын,
Што шукаюць лета,
Досыць вечнай смагi
Новага сусвету.

Я - марнатраўны сын
Княства спадароў,
Марнатраўны сын
Сунiчных палёў.
Марнатраўны сын,
Што раблю я тут?
Час iсцi дамоў!

Хопiць iншых местаў,
Хопiць iншых вулiц,
Хопiць iншых твараў,
Хопiць iншых вуснаў,
Хопiць сумных песень
Пра сваю старонку.
Хопiць рок-н-рола
На карысьць падонкаў.

Час вяртацца,
Вяртацца дамоў.

Годзе слухаць байкi
Пра былую велiч,
Годзе пiць гарэлку
На чужым вяселлi.
Годзе падарожжаў,
Дзе лясы пад ловы,
Годзе паляванняў,
Дзе палi пад збожжа.

Я - марнатраўны сын
Княства спадароў,
Марнатраўны сын
Сунiчных палёў.
Марнатраўны сын,
Што раблю я тут?
Час iсцi дамоў!

Мо няма вяртання...

1993, CD 'Танцы на Даху', тэкст песні.  Музыка - Слава Корань.