Дарога на хутар

Станислав Шастак
На захад ад хаціны далей
Ляжаў папар. Там два дубы
Шаноўнай вартаю як бы
Курган над Начай атачалі.
Давалі  цень і прахалоду
Надзейную ў час летняй спекі
Густыя шаты. Год ад году
Спяшала Нача ў край далекі
Бруілася па іх карэнні
Прама ў кургана сутарэнні.

Аднойчы на рачны пясок
Рака ў ножнах меч намыла
Ды ржавы штык, даўгі як шыла,
Пад ківер стлеўшы паясок.
Расказвалі старыя людзі,
Што колісь тут праходзіў швэд
Таму гадоў мо'дзьвесце будзе.
Зь Нясьвіжа на Палтаву. Услед
Казакам.У пешым ствне
Былi разьбiты казакi i пахаваны у кургане.

Праз два стагоддзі казакі
Ізноў акопы тут капалі,
Хады  бярвеннем мацавалі
Чакалі немцаў з-за ракі.
Быў трэці год вайны ўсясветнай
Вільгельм - стрыечны брат Міколы,
Стаяў на Шчары і ў час летні
Здзяйсьніць надумау план вяселы
Разьбіць казацкія палкі
І йсці да Немана-ракі.

Ды ваяваць тут не прыйшлося
Цар Мікалай аддаў карону
А зь ёй пабавіўся і трону
Бо так у свеці павялося.
Хаця у Каралеўстве Польскім,
Што з ВКЛ было у зьвязе
Палітыкай дзяржавы, войскам
Апекаваўся ў даўнім часе
Сенат. Кароль выконваў волю
Сената толькі і даволі!