Я вельми цiкавае маю жыццё

Вячеслав Сыченко
Я вельми цiкавае маю жыццё
I у iм мяне кожнае вабiць здарэнне -
Сустрэча са з"явай, яе адкрыццё
I нечага уласнаю справай стварэнне.
Вось кнiгу узяу i старонкi гартаю,
Я весела побач з героямi крочу,
На кожнае слова увагу звяртаю,
Прыгоды цiкавяць мяне нават ноччу.
А побач са мною мой сябар прыгожы.
Адзiныя з iм мы каштоунасцi маем.
Мы разам у дзень цёплы i дзень непагожы.
Мы, нават, з iм разам дзяучыну кахаем...
Але, ну калi жа я стану дарослы
I з"явiцца нейкая жвавасць у паходцы,
I тата дазволiць мне сесцi на вёслы,
Калi мы паедзем катацца на лодцы.