Запомнi...

Карина Нес
Запомні поціск маёй рукі.
І не глядзі, што я ўсё ж жанчына.
А я запомню цябе такім,
Якім ты быў для мяне, магчыма.
Запомні позірк маіх вачэй,
Хаця яго не разгледзіць кожны.
Мне будзе ўспомніць цябе лягчэй
І ўсё жыццё не забыцца можна...