11, 11, 2017

Светлая Две Тысячи 10
Бурштынавым адценнем адліваюць цені. Прывідамі жывем на гэтым свеце мы. Мо нехта і ведае пра тое месца лепшае, а для мяне схаванае яно ў пажухлай восеньскай траве. Накрые снегам бруд накоплены. І нехта будзе зноў брутальна схоплены. Жыццёвым колам апярэзаны з нас кожны... Мяняем цягам часу толькі колер і... празрыстасць ...Эх, камяні...Эх, рэчаіснасць...