Я прыйду

Николай Карташевич
Калі б я на бел свет нарадзіўся
Ўсяго шчэ адзін толькі раз,
Я бы зноўкі ўсё там жа з'явіўся,
Дзе радзімы агеньчык не згас.

Я прыйшоў бы ў Літву, каб убачыць
Каля хаты старой жасьмін-цьвет,
I сьвітанак усё той жа палашчыць,
На Барках свой пакінуўшы сьлед.

Я прыйду не бурыць, я нічога няйначу,
Ціха ў хату сваю да бацькоў зазірну,
Там я прадзедаў, дзедаў нарэшце ўбачу,
Потым моўчкі бязслёзна заплачу,
І ў цемру нырну векавую…
Каб вярнуцца са срэбным чароўным ключом,
Перадам яго ўнуку, а зязюля маё накукуе ...