Мой кут

Фёдор Филиппович Мурашко
Прыгожы, любы ты мой кут,
Пражыў я многа гадоў тут.
Тут маладосць мая прайшла,
3 табою ў радасці была.
Прыгожы ты ў тэты час,
Калі буслы ляцяць да нас,
На слупах, дахах гнёзды в'юць,
Галінкі з дрэў сюды нясуць.
Вясной квітнееш ты ў садах,
Зялёнымі рунямі на палях.
Рака Гарынь тут працякае,
У Прыпяць водамі ўпадае.
Які цудоуны парк тут ёсць,
Сюды заходзіш быццам госць.
Стаяць тут дрэвы векавыя,
А побач з імі маладыя,
Яны цябе тут сустракаюць,
3 сабою шэптам размаўляюць.
Вакол лугі, палі, лясы,
Птушыных спеваў галасы.
Плывуць аблокі над табой,
Сустрэнеш ранак ты з расой.
Летам сонца прыпякае,
Збажына тут даспявае.
У засекі просіцца яна,
Камбайнам жаць пара дана.
3 палеткаў ураджай збіраюць,
У дажынках песні праспяваюць.
Лясы дарункі нам даюць?
Тут ягады, грыбы растуць.
3 кашамі людзі ў лес ідуць,
Дарункі гэтыя з сабой нясуць.
Зіма з марозам наступае,
Халодным ветрам абдымае.
Белым дываном зямлю накрые,
Завірухай замяце, завые.
Вось таки прыгожы кут,
Люблю цябе за тэта тут.
Не нарадзіўся я хоць тут,
Як родны стаў мне тэты кут.

Веска Манькавічы