Под мамин шёпот молитвы

Соловьёва
«Мамін шэпт пад абразамі” Сяргея Рублеўскага
Так здараецца,што ўсе кнігі Сяргея Васільевіча Рублеўскага я чытала: і “Азярод”, і “Валуны”, і “Ў нескладовае”, і “Паспець надыхацца”…
І вось у мяне ў руках новая кнігя Сяргея Рублеўскага “Мамін шэпт пад абразамі”.
Падабаецца не толькі змест кнігі:апавяданні, эсэ, мініяцюры і пісьмы,- гэтую кнігу аўтар вызначыў як паклон Маці Ірыне Рублеўскай, навучыўшай сына любаванню роднай, такой  прыгожай і мілагучнай ,мовы, я і у захапленні ад афармлення кнігі:на першай вокладцы, якая адкрывае кнігу - гожы твар сапраўднай берарускай жанчыны- мудрай і працавітай - маці пісьменніка- на апошняй  - вобраз маці Хрыстовай - сваёй самаадданасцю ў шчырай любові  да сваіх сыноў янывельмі падобныя!!!
Першае апавяданне кнігі “Кіно прыехала” падарыла і мне зашмат дзіцячых успамінаў!
Я смяялася, чытаючы, як дзеці - падуросткі беглі па вуліцы і крычалі:
- Кіно прыехала!
І ў нашай вёсцы гэтаксама крычалі.
Чытала, як Сяргей Васільевіч слухаў роўнае тахканне рухавіка ,як людзі вясной слухаюць спевы птушак…
У нас, у вёсцы Клён, на Міншчыне, фільмы ішлі ў клубе.
Аднойчы з матуляй я, чатырохгадовая, пайшла глядець фільм “Каўказкая палонніца”- я ніколі не бачыла , як матуля з татуляй цалуюцца,  бо каханне раней было справай таямнічай, хоць і дзяцей ў сям’і было зашмат. Калі я ўбачыла, як Аляксандр Дзям’яненка цалуе Наталлю Варлей, то закрычала:
- Ай-я-яй, Ен Яе кусае!
- І зараз, хто памятае, смяюцца!
Чытаючы гэты аповед, я ўспомніла, як мы верылі Леніну, спявалі песні піянерскія, палілі агні,барабанілі і гарнілі, чыталі вершы аб Радзіме.Веры ў народзе было зашмат.
Я ўспомніла разам з пісьменнікам”Бадзягу” з Радж Капурам, “Развод па - італьянску” П’ера Джэрмі  з Марчэла Мастраяні ў галоўнай ролі…вельмі лагодна, радасна, спагадна было чытаць аб такім простым дзяцінстве, якое пад пяром майстрам становіцца вялікай эстэтычнай асалодай.
…У апавяданні “Шкіпінар” мяне ўразіла, як пісьменніе рэагуе на пахі: усе сапраўдныя пахі з маленства, першаісныя, помныя, усе астатнія - вытворныя, нажыўныя і здаюцца выпадковымі.
Як любіць пісьменнік пах жывіцы. І я - таксама.
Шкіпінар у Рублеўскага - празрыста- сонечная вадкасць!
Сяргей Васільевіч успамінае, як шурпатая маміна далонь начірае яму спінку,- што ж, маленства праходзіць хзутка, як лёгкая хвароба!
- Напэўна,- чароўна ўздыхае Рублеўскі,- чалавецтва пачало вынаходзіць парфуму з жывіцы замест шкіпінару, а цяпер - церпянцінны алей!
- Аднойчы я чытала геаграфічную кнігу пра Ізраіль і пра лекавыя кветкі - церпянціны.
Здзівіла, што раз-пораз Сяргей Васільевіч купляе церпянцінны алей  і ставіць бутэлечку на стале: нюхае, удыхае глыбокае водарнае паветра.
І маме- на яе далоньку - налівае церпянціна- мама нюхае - і яе твар азорвае лагода.
Аповед “Соль” - расповед пра вечнасць, пра ссівелыя, як дзядулькіна барада,гады.
Соль і цукар - падобныя: белыя па колеру, крышталёвыя, сыпучыя, абое - на абедзенным стале.
Але ж  цукар - асалодна - салодкая забаўка жыцця, шчаслівая аблуда…
Соль - прыправа гора.( вельмы вытанчаная проза)
Гартаючы старонкі гісторыі,нас, беларусаў, можна назваць народам солі.
Авось “Клёцкі” - вельмі цудадзейны аповед, трошкі смешны, асабліва ў эпізодзе пра клёцкі з Літвы: С.В. уважліва прачытаў састаў літоўскіх клёцак “Шаўковыя”: зробленыя з адваранай- вось і беленькія, шарыкі зацэментавалі эмульгатарам Е 471, стабізатарам Е450, таксама рэгулятарам кіслотнасці.
Пісьменнік кпіць:
- Пакарміць бы гора- маркетолага месяц- другі гэтымі клёцкамі, каб шаўковым стаў.
Здзіўляюся, як Рублеўскі паэтызуе бульбу:
- - Каб палюбіць бульбу так, як любім мы, беларусы, трэба пагараваць, бо бульба - не пачастунак, бульба - паратунак…
У Англіі бульба - першы хлеб.
Калі фітафтароз у 19 стагоддзі пасек у Англію бульбу, траціна англічан памерла…
У вайну людзі шукаюць і паронікі, бо ўсю бульбу выбраць нельга.
Да бульбы шмат чаго: сала кубел, кумпякі, кіндзюк, на доўгім шастку - колцы духмыных кілбас, салёныя грузды, мачонікі, гурочкі, дзежачкі квашанай капусты,- але ж гэта ўсё трэба зрабіць працавітымі жаночымі рукамі.
Сяргей Васільевіч шкадуе, што яго ніхто ніколі не называў бульбашом,-
Ён бы прыязна ўсміхнуўся:
- Прызналі братку- беларуса ў вавілонскай таўкатні народаў.
Мне падабаецца, як Рублеўскі робіць падагульненне:
- Усе смачныя стравы - жыццесцвярджальныя, варацца з прыправай радасці.
Напрыканцы я нат заплакала,- так кранулі мяне словы:
- - Якая жыццядайная сіла ў табе, бульба, бо ты яднаеш усіх беларусаў.
Вельмі часта нас, славян,родных братоў: беларусаў, украінцаў і рускіх ,- палітыкі хочуць раз’яднаць…
А вось аповед”Сена маладое”- вельмі водарны, галавакружны пах у гэтага апавядання…
Віктар Пятровіч Астаф’еў сказаў:
- Шчасце - калі маленькія дзеці…
А Сяргей Васільевіч Рублеўскі дадае:
- Шчасце, калі бацька малады,калі ў яго ўпэўнены крок…
- Вельмі цудоўна было,- успамінае пісьменнік, калі мама на ноч перад Раством Хрыстовым прыносіла ахапку сена, клала на сена бохан, пад шэпт малітвы накрывала ручніком…
- -Мне лепш не слухаць на людзях праўдзівыя беларускія песні,- так пачынаецца  аповед “Як табе, Яська, жывецца з Янінай?”.-Дужа мілажальна на сэрцы робіцца.
- І толькі адна песня з народнага шэрагу не выклікае звыклага пачуцця- “Касіў Ясь канюшыну”
Ясь сам касу не біў- дзядуля ці татуля гэта рабілі, бо Ясь знаходзіцца ў тым узросце, калі гармоны- прыпякельныя іскрынкі жыцця ўзрушваюць кроў, як бульбурлачкі газу-шыпучае віно.
Далей пісьменнік разважае, што такія жанчыны, як Яніна,заўсёдыспаборнічаюць з мужчынай( Я табе не паслугачка якая!!!)- але сам Рублеўскі ганарыцца, што ў яго жонка працавітая ды руплівая.
А вось Стася, калі ў меру мажная, таксама прыгажуня,дык мы беларусы любім, каб усяго многа.
У 1960 годзе знакамітайподзіумнай дзівай была Лэслі Хорнбі, якая ў адпаведнасці са сваёй постаццю займела псеўданім Твігі- чараціна.
Хіба беларуса завабіць такая, даруйце мне мілыя дыятычныя жанчыны, самаходная вешалка?!
Паўнаватая жанчына звычайна мяккая, добразычлівая, ласкавая, лагодная, як вечаровая рэчка.
Да такой ласачкі лацвей прытуліць не толькі голаў, але і свой лёс.
Вось на такой цікаўнай, задавальняючай мяне хвалі  закончу свій аповед пра кнігу Сяргея Рублеўскага “Мамін шэпт пад абразамі”…