Мне б пайсьцi...

Татьяна Борисова 11
Мне б пайсьці,як сьнег,
празрыста-лёгка
за табой
нябачнымі шляхамі,
адшукаць свой лёс
сярод аблокаў
і растаць нячутна,
нечакана.
Сьнег заўсёды
лашчыць і турбуе,
да зямлі ляціць,
на ёй зьнікае.
Так і я-
тваё цяпло адчую
і зраблюся
быццам нежывая.