Смак дзяцiнства

Николай Пасеев
Мне чорны хлебчык з сырой вадзіцай
Калі-ніколі ды ноччу сніцца.   
Хай не гаротным было дзяцінства,
Але ўспрымаю я іх адзінства.   

...Матуля рана нас падымала   
Пакуль і сонейка не ўставала.
Кароў на выпас мы з браткам гналі
Пры тым «зсабойку» бацькі давалі.

А чым была яна так багата
«Зсабойка» тая ад мамы й таты?
Вядома ж сальцам, каўбаскай, бульбай
Ды чорным хлебам, вадой са студні.

З тым менавіта мой смак дзяцінства
У скібцы хлеба з сырой вадзіцай.