Жадаю, пазнаём цца

Алла Пузиновская
 Я мужчынка хоць куды:
Не па ўзросту малады,
 Разважацельны такі,
Не  зусім яшчэ глухі,
Але спрытны,але  жвавы.
Ды нічога-што кульгавы.
Ды нічога-што  не бачу,
Гэта - пеўна- на ўдачу.
Толькі ж дзе кабета тая:
Маладая, залатая,
Без Д\З; М\П;-а то-
Каб было сваё ауто,
Спрытнай,каб была,здаровай,
 З хатаю 2х павярховай
Ды  фігуру добру мела,
Маіх грошай не  хацела.
Ды яшчэ з вялікім сэрцам,
Ля яе каб толькі грэцца!
 Без  мяне сумуе дзесьці...
Я люблю,каб смачна есці,
На канапе паляжаць,
Пра жыццё паразважаць...
А яна, каб завіхалася,
Ды  са  мною мілавалася!
Каб была заўжды ласкава,
Прынясе мне ў ложак кавы
Ды і чарачку на  свята...
Зажывём тады -БАГАТА!