на заснежаных галiнах

Юлия Ясень-Филипчик
розных колераў птушкі
прылятаюць у мае мроі
малінаўкі ды шчуркі, і даюцца ў рукі
я кармлю іх каліфарнійскімі вішнямі
і маленькімі барвовымі яблычкамі
гэта апошні верш восені
хаця ў мроях з птушкамі даўно ляжыць снег
ты не прыляцела, як птушка
те не прыляцела аднекуль у маё жыццё
але ты самая прыгожая птушачка
на заснежаных галінках яблыні-кітайкі
я хачу цябе ў маіх руках
ты не такая, як усе
ты асаблівая і надзвычайная
дзівавіжная мая птушка

лістапад-снежань 2017 г.