У беларускай дзяржаве ЖКГ як знаходка

Майкл Улин
У беларускай дзяржаве ЖКГ як знаходка,
Бо задача яе грамадзян абіраць.
Каб жыццё не здавалася надта салодкім
І ніколі не думаў каго ў прэзідэнты абраць.

Прыдумаць жа трэба: “Ненарматыўная плошча.”
Нідзе ў свеце дзіва такога няма!
Бо ў чыноўнікаў моцна сквапнасць палошча.
Таму і грошы дзяруць з цябе задарма.

Для жытла, кажуць, метраў 20 табе дастаткова,
Ды яшчэ 5, каб на кухні бавіў свой час.
І не думай, што зроблена так памылкова,
Бо здзерці з цябе трэба «здесь и сейчас».

Кажуць табе: “ Жыць трэба па сродках.
Не можаш? Пераходзь ў меншы пакой!”
Бо стала вядома па апошнім ўжо зводкам –
Не могуць плаціць і за нарматыўны пакой.

Паўсюдна крычаць: “ЖКГ нясе вялікія страты!”
Бо толькі 30 адсоткаў пакрываюць жыльцы.
Але ўжо тыле разоў падымалася плата!
Аб гэтым не кажуць з Мінкамунгасу чальцы.

Усіх прымушаюць лічыльнікі ставіць.
Укласці, вядома, тут грошы свае.
Як паставяць усе, пабачыш, заставяць
Плаціць значна болей, бо ім не стае.

За твой кошт, каб пакрыць розныя страты
Прыдумаюць шмат плацяжоў шчэ якіх.
Не забудуць таксама сабе падвысіць зарплату.
І ніхто не ўзнікне, бо шмат дурняў такіх.

Стах наганяюць па ўсіх накірунках. –
Можаш працу патраціць ці ў лагер сашлюць.
Не знойдзеш ўжо такіх ты варункаў,
Захаваць каб сваё, бо ў твар наплююць.

Наплюць жа наогул на твае ўсе праблемы,
Бо не толькі ў Шуры галава не баліць.
Вырашаць ім не трэба якія дылемы.
Як цябе лепей уціснуць – вось аб чым ім карціць!

Абяцанні ж даюць налева й направа.
Здаецца межаў няма для той “дабраты.”
Але ўсюды крычаць: “ Не маеш ты права.
Я гаспадар тут, але толькі не ты!”



Ты думеш, быццам, гэта часова.
Прэзыдэнт, несумненна, усё верне назад?
Ці ўбачыш ужо ты, што замкнёна засова
І рухацца можна цяпер толькі ўзад?

Не хочаш ты бачыць наперад хоць крок,
Відаць, толькі чыноўнік ўдаль глядзіць за цябе.
Бо страціў надзейна палітычны ты зрок
І аб гэтым не можаш прызнацца сабе.

З “Панарамы” атрута ўсё ўшчэнт засланіла.
Хлусня і няпраўда для цябе як бальзам.
І думаць не трэба, бо яна паланіла
Каштоўнасці вечныя, а падсунула хлам.

Цябе раздражняюць тыя размовы,
Каб вочы расплюшчыць зноў жа ты змог.
Не можаш нат слухаць праўдзівыя словы,
Бо незвычайнай хваробай ты занямог.

Хвароба жа гэта горш глуханямога.
Абыякавасць - толькі пачатак яе.
Не  дапаможа і хуткая тут дапамога –
Фіялетавым колерам яна аддае.

Штосьці падобнае на той карбункул.
Не саспее да жоўтага, што ні рабі.
Ніяк не прарвецца на целе фурункул,
Хоць штохвілінна яго церабі.

І ты не саспеў, мой народ, да свабоды.
Навошта яна, калі рабом добра жыць.
Падкінулі табе замест яе агароды –
Малы “падарунак”, але ж можна пражыць.
¬
- Неяк жа будзе, - махнеш ты рукой.
- А правы і свабоды мне без патрэбы.
Мо ты і марыш, што пацячэ багацце ракой,
А мне жа здаецца, што табе нічога не трэба.

Не трэба ні край свой, ні дзеці , ні ўнукі.
Пражыў неяк дзень, а заўтра будзе відаць.
- Так добра жыць. І ніякія гэта не мукі.
А прэзідэнту належнае трэба аддаць.

Бо прыйшоў ён калісці – дык назаўсюды.
Асноўны закон пад сябе замяніў.
Ніхто нат не ўзнікнуў з гэтай нагоды.
Што выбары ў краіне, лічы, адмяніў.



Адмяніў усе свабоды, правы чалавека
Згвалціў зусім, як непатрэбнае глупства.
Не меў жа ты іх у краіне спрадвеку.
Але атрымаеш яшчэ другія наступствы.

Ільгот усіх пазбавіў, павялічыў падаткі.
Вучэнне-лячэнне амаль толькі за грошы.
За паслугі дзяржавы растуць усе выдаткі.
А Шура ж раве: “Я надта харошы!”

Прысабечыў бюджэт краіны грунтоўна.
Стварыў незаконна прэзідэнтскі ўжо фонд.
Не заўважыш, як апынешся раптоўна
Нікім ў краіне. Паўсюль яго толькі бамонд.

Працоўныя лагеры ўжо адчыняюць,
Дзе прымусяць за поліўку цябе працаваць,
Бо гонару і годнасі даўно ўжо не маюць.
Таму болей глядзяць, як цябе абабраць.

Абабраць каб надзейна, да апошняе ніткі.
Кашулю і тую з цябе каб сцягнуць.
І робяць такое пад музыку Шнітке,
Каб ногі хутчэй ты змог працягнуць.

А няма чалавека – і праблемы знікаюць.
Пенсію, бачыш, не трэба даваць.
Іншыя, праўда, яшчэ замінаюць,
А працоўныя месцы не трэба ствараць.
 
Прасцей адабраць ад таго, хто працуе.
І няважна тут колькі пакінуць яму.
Хай ён задарма дзяржаву мацуе
І не забывае пра лёс сабачкі Муму.

Са здзекам такім пагадзіўся ты хутка,
Бо чалавекам свабодным сябе ўжо не лічыш.
Так і жыццё праляціць, як тая маршрутка.
Перспектыву жа дзецям сабе не прылічыш.

“Лапшу” будуць весіць на вушы табе
З усіх дзяржаўных тэлеканалаў,
Каб патрабаваць нат не марыў правоў для сябе.
Дастаткова і так гістарычных анналаў.

Рабом жа каб вечна ты заставаўся.
Прыймаў, як належнае, усе здзекі яго.
Чалавекам свабодным не заставаўся.
Каб не меў ты нічога ў краіне свайго.



А калі што заробіш – дык для дзяржавы.
Чыноўнік найперш скарыстаецца тым.
Заўпарцішся жа, дык за цвік той іржавы
Апынешся ты хутка ў пастарунку крутым.

А там і да Акрэсціна ўжо недалёка.
Адпаведны артыкул праз суд падвядуць.
Завязуць у турму, каб болей не клёкаў
Хутчэй у “Чорны бусел        аддадуць.

Паважаць як дзяржаву там ужо навучаць
І што прэзідэнт  у краіне ўсенароднаабраны
Спяваць гімн пад капустай таксама прывучаць
Не захочаш жа ты – будзеш залізаваць раны.

Прэзідент жа у краіне таму ўсенародна абраны,
Што запудрыў удала ў свой час ён мазгі.
І цяпер ты не бачыш, што ўвесь абабраны
У роднай краіне, дзе ўжо не бачна “ни зги“.

Дзе на зямельцы сваёй ты толькі вінцік.
Дзе кожны чыноўнік абражае цябе.
Дзе рухацца можаш, як малюсенькі  шпунцік.
Дзе абкладзены межамі, што і не бачыш сябе.

Дзе маеш ты вельмі шмат абавязкаў,
Аб чым дужа клапоціцца палатачны зброд.
Наствараюць законаў – табе гэта не казкі,
Бо не ўратуе цябе нават свой агарод.

Бо і там яны знойдуць да чаго прычапіцца:
Увядуць новы падатак на той кавалак зямлі.
Ад гэткай навалы аднаму не адчапіцца.
Агрызнуцца бы разам – тады б змены былі.

А пакуль ты маўчыш – ціск не будзе спыняцца.
Увядуць мора падаткаў і законаў такіх,
Што тады ты зможаш толькі смяяцца.
А ны тут упэўняцца, што яшчэ ты не псіх.

Упэўняцца, каб свой падоўжыць уціск:
- Хоць бавоўны кавалак з “вашывай блахі”,
Бо станеш вар’ятам – ад цябе толькі піск.
А што болей возьмеш з “пахіліўшай страхі”.

Што ты зарабіў, чыноўнік усё падграбае:
Дэвальвацыю упусціць, абесцэніць працу тваю.
Вынік працы твае, як бачыш, прыдбае,
А табе жа ён кажа, што жывем у раю.

Не трэба праводзіць ніякія рэформы –
Адной балбатнёй можна усё замяніць
Пыл у вочы пускаць дзеля праформы,
Каб усё захаваць і нічога не змяніць.

Зняцэняць валюту, новыя цэны увядуць
Папулісцкай рыторыкай знявечаць у дадатак
На абіранне чыноўнікам цябе аддадуць,
Дадаткова ўвёўшы інфляцыйны падатак.

Год быка абвясціў годам роднай зямлі.
Прэзідэнт адпаведны падпісаў тут указ.
А ў цябе жа нахабна яе аднялі.
Блюзнерства такое – ды яшчэ напаказ.

Зямля будзе роднай, калі ты гаспадар,
Рупішся моцна, каб квітнела яна.
А калі атрымоўваеш пад дых ты удар?
Бо не пазбавіўся шчэ ты камуна-ярма.
 
Прэзідэнт і чыноўнік цябе закілзаў -
Бы кабылу сваю за лейцы ўсё цягнуць.
Бо ведаюць добра, што бы ты ні казаў,
Цябе ў няволю ўсё роўна зацягнуць.



Зацягнуць, каб ты на іх працаваў.
А яны ў гэты час катэджы збудуюць
За грошы, якія ў цябе ён украў.
А тваю жа сядзібу - хутка зруйнуюць.

Сядзіба ж твая надта ім замінае,
І не важна, што ты ўклаў свае грошы.
Законы краіны тут ён абмінае,
Бо выдзеліць нават пакой дзесь “харошы”.

А зямелька твая для цябе ўжо чужая –
Перайшла да чыноўніка ў год роднай зямлі.
На яе наляцелі бы крумкачоў чорных зграя...
А за мільёны катэджы тут заўсёды былі.

Скуль даляраў мільёны - не трэба і пытацца.
Не руплівай жа працай чыноўнік іх зарабіў.
Каліж ж ты па свеце будзеш “матацца” –
Не заробіш таго, што бы ты ні рабіў.

Бо для іх тое семкі, якая лухта,
Бо красці ў цябе ім Шура дазволіў.
Для цябе нават ежа пустая пахта.
А ім усе патрэбы за твой кошт задаволіў.

Здзяруць за ўсё: за куст і за дрэва –
Напомняць прыёіы бандыцкай улады.
І не важна дзе будзе – Баруны ці Крэва –
Але ты моцна адчуеш уціску прылады.

За ваду, што цячэ і ёй паліваеш
Свой ты гарод, каб ўсё добра расло.
Што хатку і хлеўчык ты яшчэ маеш,
Што маку пяць семак дзесь прарасло.

 Што цяплічку поставіў, быяк той злыдзень
Скарыстаў для гэтага каштоўны товар.
Што на лецішча гойсаеш ты кожны тыдзень
Што загарэў бы на поўдні ў цябе ўжо твар.

Што моркву пасеяў, пасадзіў што цыбулю
Ды й под бульбу адвёў аж дзве сотк! Бардак!
Бо хочацца вельмі, каб атрымаў ты дулю,
Бо ты робіш усёт ам, зразумела не так.

- Бач.плот ужо паставіў, не там слуп укапаў,
Дазволу ж, вядома, не атрымаўшы.
Яму для гною надта шмат адкапаў,
Статут таварыства проігнараваўшы.



Не аформіў надзел, як патрабуе закон,
Не ўпёр дужа грошай за тыя пареры.
Не міне, не хвалюйся дзяржаўны закон
Цябе і подобных, якіх шчэ да халеры.

Аскубуць і абчысцяцць у законе такім.
Бо выйсця няма, скрозь зачынены брамкі.
Тут успрымаюць цябе найвышай нікім.
Каб было жа інакш – трэба зкідываць клямкі.

Адчыняць усе вароты на шірокі разлог.
Зкінуць усе путы і ярма ўжо давалі.
І ты, мой народ, тады без трывог
Сустрэнеш нарэшце спрадвечны дзень волі.

Сустрэнеш святочна на Каліноўскага плошчы,
Замінаць дзе не будуць з КДБ хлапчукі.
Дзе бел-чырвон-белы сцяг запалошча
І дзе не атруцяць вадапровод пацукі.

Дзе ўпершыню дух свабоды сагрэе
Дзе пазбавішся раптам раба кайданоў,
Дзе болей ніхто дручком не “агрэе”,
Бо будзе ў краіне шмат такіх майданоў.

Дзе святкаваць і гуляць ты будзеш свабодна
І дазволу на тое табе не трэба прасіць.
Бо твае пажаданні будуць успрымацца лагодна.
Не так як цяпер – толькі сэрца баліць.

Баліць за краіну, за народ і за мову,
Што фактычна пазбавіўся ты каранёў,
Што з Радзімай вязалі, не кранаюць ужо словы,
Што завуць да свабоды, да родных палёў.

Дзе свінства не будзе, хлусні і абману,
Бо бандыцкай дзяржаве наступіць канец,
Дзе будзе стабільнасць эканамічнага стану,
Бо брахунам-прайдзісветам прыйдзе канец.

І будзем краінай сваёй ганарыцца
Зноў панясецца Пагоня ў далі
І болей ніколі Беларусь не скарыцца
І даражыць будзе тым, што маскалю не аддалі.