19 снежня

Майкл Улин
19 снежня, у нядзелю... /вершы Э.Банэля

19-га снежня, ў нядзелю,
Я пайшоў на праспект вандраваць,
Каб засведчыць народа надзею,
Што ўдалося дыктатара зняць.

Апынуўся далёка ад хаты –
На Каліноўскага плошчу зайшоў.
І папаў за Акрэсціна краты,
Бо для ўлад небяспекай стаў зноў.

А на пляц запрашалі амаль ўсе кандыдаты
Ўсенародна адзначыць новы шлях Беларусі.
Хоць і мелі з сабой яны Ліды мандаты,
Але ў СІЗА КДБ яшчэ сядзець яны мусяць.

Бо без дазволу нельга гойсаць па плошчы,
Тым больш, без дазволу туды запрашаць.
А калі бел-чырван-белы шчэ сцяг запалошча,
Прэзідэнт сітуацыю стане тут вырашаць.

“Адмарозкаў “ на плошчы было даволі.
І сем кандыдатаў таксама ўжо тут.
Яны нешта крычалі ў мегафоны аб волі.
Цярэшчанка толькі пазбег тут пакут.

Бо Цярэшчанку плошча зусім без патрэбы –
КДБ не для тога яго вылучаў.
У адзіным выпадку ён быў бы патрэбным –
Перамогу каб Шура толькі з ім адзначаў.

Не бачна на плошчы дзябілаў у чорным.
”Касманаўтаў”, на дзіва, нідзе не было.
Падалося такое мне бездакорным –
Няйначай, прыціснуць да глебы чало.

Бо турмы на колах стаялі паўсюдна.
Яйкагаловыя ў рукаў перамовы вялі.
Адусюль здымалі пляц той шматлюдны.
Здымалі і тады, калі па праспекце пайшлі.

На палацу Рэспублікі, ды іншых будынках
Снайпераў процьма сачылі за плошчай.
Відаць тут адразу – пры адпаведных варунках
Будуць страляць, покуль сцяг шчэ палошча.

Не было каб чуваць, што крычаць кандыдаты,
Расейскую моцна ўключылі папсу.
Ад рову такога, здавалася, ты як паддаты.
І не трэба нат слухаць якую Алсу.

Афіцэры ДАІ не заміналі працэсу –
На праспекце сачылі за рухам машын,
Каб ніхто не заўважыў якога эксцэсу,
Што нешта рыхтуецца для “Панарамы” навін.

Таму і рашылі ісці па праспекце
Да Міколы і Ліды, што ў ЦВК дзесь сядзяць,
Паслухаць каб разам у якім там аспекце
Абвесцяць нам вынік. Як на народ паглядзяць.

Па праспекце народ прайшоўся свободна.
Нат цяжка ўспомніць, калі такое было.
Даішнікі паводзілі сябе надта лагодна.
Вось і Чырвоны касцёл. Дом ураду. Святло.

Прамовілі зноўку тут кандыдаты.
Сказаў з іх адзін: “За краіну малюсь,
Бо не патрэбны ў гэтым месцы дэбаты”.
А над плошчай гучала : “Жыве Беларусь!”

Мірна чакаў народ “результаты”,
Моцна скандуя: “Саша, сыходзь!”
Хоць і ведаў жа ён, што хутка вар’яты
На усіх, хто на плошчы, накінуць аброць.

Раптам святло на пляцу “вылончылі”.
І ў будынку ўрада знікла яно.
Павылазілі знекуль, як калісьці ў Чылі.
Правакатараў процьма. Пачалі біць там вакно.

А з імі ўжо побач з БТ аператары –
Здымаюць заўсёды іх са спіны,
Каб абывацель не ведаў, што яны правакатары.
І што дзеянні іх – справа рук сатаны.

Брудную справу зрабілі - яны разам знікаюць
У напрамку такім – з’явіліся скуль.
Міліцыі шэрагі ім не замінаюць,
Бо заранёў тое ведаюць з КДБоўскіх цыдуль.

І ціхары тут адразу прыйшлі на падмогу,
Ад народа схаваўшы агідны свой твар.
Хто ж ім адчыняе да брыдоцця дарогу?
І дзе ж вырабляюць той агідны тавар?

Бо на плошчу прыходзяць, бы здрада,
У натоўп, змяніўшы прыкус,
Разбіць шыбы Дома ўрада
Таемныя хлопцы са НКУС.



Дазвол на пагромы яны атрымалі,
Бо крышаць усё без прымус.
Выконваюць тое, што ім загадалі
Кіраўнікі беларускага НКУС.

Стаміліся людзі, мо, дзве гадзіны чакалі.
Ад марозу шмат хто дамоў ужо пайшлі.
Вось тады на плошчу вар’ятаў нагналі,
Каб збіццём мірных людзей асалоду знайшлі.

“Касманаўтаў” таксама прывезлі даволі.
Спецназ, аўтазакі, жаўнеры, АМАП.
Такога не ўбачыш нідзе ты і ніколі,
Каб супраць народа ўчыніць такі гвалт.

Крычаць у “Панараме”: “Учынілі пагромы.
Дзяржавы маёмасць знішчылі ўшчэнт.
Нам не патрэбны такія геномы,
Але на гэтай падзеі завострым акцэнт!”

А “карцінка” пайшла для тых, хто ля скрыні.
Спасылаецца ўжо на яе прэзідэнт:
“Такія пагромы мы хутка спынім.
Усіх у СІЗА! На шконку! У мамэнт!”

Сем з паловай хвілін было ім дастаткова
(Аб гэтым Шуру пасля давёў Куляшоў),
Каб з плошчы прагнаць свой народ адмыслова,
І болей туды каб ніхто не прыйшоў.

Білі жорстка, па-зверску, як жадаў кіраўнік,
Неадэкватна да ўсіх прымяняючы сілу.
Таму і не дзіва, што натоўп хутка знік,
А, мо, нават нехта папаў у магілу.

Бо дагэтуль неведама, дзе які кандыдат.
Толькі галоўны заўжды на экране:
У “Панараме” пінае падтрыманых народам салдат.
Адказаць адпаведна  - яны ужо не ў стане.

Уладзімір Некляеў дзесь з дзюрой у галаве,
Андрэй Саннікаў з жонкай моцна пабіты.
В. Рымашэўскага звязданулі па галове,
А Міколу Статкевіча змяцелілі бітай.

І Алесь Міхалевіч папаў пад раздачу.
З кіпцюроў неяк высклізнуў Р.Кастусёў.
Д. Уса схапілі, каб больш не судачыў
Пра фірму, якую Шура моцна заплёў.



Аднаго не чапалі – Раманчука Яраслава,
Бо надта для здрады патрэбен ён быў.
Яго выступ агідны пазбавіць той славы,
Аб якой ён так марыў, але не здабыў.

Цярэшчанка толькі пазбегнуў уціску,
Бо добра ўладам ён падпяваў.
Таму зробяць усё , каб без лішняга піску
І надалей тыя ж ён песні спяваў.

Рассеклі на часткі на плошчы людзей,
Латвей каб засунуць у турмы на колах.
І гэтым пазбавіць іх лепшых надзей,
Раскруціўшы ў момант рэпресіяў молах.

Хапалі ўсіх, хапун аздабляючы матам.
Быццам злачынчаў кідалі ў ЗАК.
Мабыць, старэйшым прызначаны братам.
Не шкадавалі нават і простых зявак.

Атрымалі належнае паслы і журналісты,
Бо: “Што ім рабіць на плошчы ўначы?”
Для хлопцаў у чорным - яны хоць дантысты.
Закінулі ў ЗАК , а там крычы-не крычы.

СІЗА на Акрэсціна пад завяз загрузілі.
Не забылі таксама пра СІЗА КДБ.
У Чорны бусел арыштантаў шмат адвазілі.
Мо, семсот грамадзян закавалі ў турме.

Усіх білі моцна , быццам жывёлу.
Ніякай літасці ў іх не было.
Дзе ў гэты час былі анёлы?
Ці, мо, тое вар’яцтва да іх не дайшло?

Бо страх наганяюць па ўсіх накірунках,
Кажуць, знойдуць усіх, хто на плошчу прыйшоў.
Ведама толькі, што пры розных варунках
Не зачэпяць сваіх і хто туды не прыйшоў.

Ніхто нат шукаць вар’ятаў не будзе,
Бо улады, вядома, сваіх не здаюць.
За “пагромы” адкажуць нявінныя людзі –
Суды ўсю адказнасць на іх ускладуць.

Суткі прызначаць, шалёныя штрафы,
Якіх хопіць усе шыбы вакол замяніць.
У Пастановах запоўняць вольныя графы,
Каб ніхто і нічога не змог адмяніць.



Правакатары ж Шурам пакараны не будуць,
Мо, медаль ім прычэпіць за гэты разбой.
А нянавісць  у народа вар’яты набудуць,
Што так апантана яны рвуцца ў бой.

Рвуцца ў бой яны супраць народа,
Які працай сваёй дае добра ім жыць.
Калі ж ужо наступіць такая прыгода,
Каб волю ў краіне народ  змог здабыць?

Мо, тады і вар’яцтва краіну пакіне.
Непатрэбны ўжо будуць АМАПа палкі,
Не будзе ўлада народ правадзіць на мякіне.
І павесяць на цвік з цвёрдай гумы дручкі.

Непатрэбны і спецназ, шмат рознай аховы.
“Касманаўтам” усім трэба ісці працаваць.
МУС і КДБ – адмыслова расчысціць без змовы,
Каб тыле брыдоцця там не змаглі расчыняць.

Каб ціхары і правакатары сталі вядомы
Народу, што корміць іх да пары.
І тыя, хто іх накіроўваў свядома
На брудную справу, бо душа ужо гарыць.

Гарыць ад хлусні, фальшу, падману,
Што садзяць, штрафуюць без ніякай віны,
Што шмат у краіне лёсаў зламаных,
Што людзі знікаюць тут без вайны.

Што замбуюць насельніцтва з БТ-экрану,
Што рай абяцаюць на гаротнай зямлі,
Што правакацыі ўлады каго заўгодна дастануць,
Што стабільнасць нейкую навек здабылі.

Што народу тое ўсё непатрэбна,
Што свабоду даўно жадае ён атрымаць,
Што страх дыктатар пампуе дарэмна,
Бо святло ў тунэлі ўжо добра відаць.

Снежань 2010 г.