Калядная ночка

Галина Белявская 2
               
Ночка калядная  зоркамі  свеціцца.
З коміна ўецца дымок.
Маці над люлькаю сынавай звесіцца.
Спіць яе любы сынок.
Песня матуліна хваляй рупліваю
Сон  да нябёс  падняла.
Моліцца маці, каб доля шчасліваю
У сына  заўсёды была.
Прыпеў: Моліцца маці, каб доля шчаслівай была
        Матчынай ласкай асвечана будзе яна.
        Матуліна сэрца сагрэе сыночка
        У ліхую завею марознаю ночкай.
        Адхіліць нягоды пяшчотаю маці
        І страх адвядзе ад малога дзіцяці
“ Дай яму, Божа,дарожачку роўную,
Ногі не біў каб дарма.
Эх, каб змагла, яго цяжкія сцежачкі
Усе б пратаптала сама.”
Матчынай ласкаю будзе асвечана
Хлопцу  жыцце праз гады.
І захавае малітва спрадвечная,
І зберажэ ад бяды.
Прыпеў: Моліцца маці, каб доля шчаслівай была
        Матчынай ласкай асвечана будзе яна.
        Матуліна сэрца сагрэе сыночка
        У ліхую завею марознаю ночкай.
        Адхіліць нягоды пяшчотаю маці
        І страх адвядзе ад малога дзіцяці