А ты мяне зусiм...

Татьяна Борисова 11
А ты мяне зусім-зусім
не бачыў,а ні
 ў снах,ні,нават,
ва ўяўленьнях.
Ды толькі,вось,
як запануе цемра,
дай мне руку-
мы пойдзем у сутарэньні
маёй душы,
у самыя глыбіні.
Так вось я -прад табою!
Быццам сьвечка,
імкнуся запаліць
агмень каханьня.
А вось я-аркуш белы
з белым вершам!
А вось-раса
сьлязінкамі сьвітаньня.
Ты чуеш-дождж?!
То я лячу ў далоні,
твае далоні цёплыя,
каханы!
Ты,як раней,
зьбяры ашчадна кроплі
і позірк сумны
змый,або ўтапі.
А вось я-вецер!
Моцны,вольны вецер.
Усе перашкоды
мкнуся разбурыць,
усё убачыць,
палятаць па сьвеце.
Адно баюся-
сьвечкі загасіць.
Глядзі якое
лісьце трапяткое!
Хутчэй яго
да сэрца прытулі!
Бо гэта я
цягну свае далоні.
Халодныя-халодныя яны.
Ты адагрэй,
адхукай кожны лісьцік,
а потым моцна
дрэва абдымі.
Яно,усё залашчанае,
успыхне
і пацячэ шчаслівымі
сьлязьмі.
А ты мяне зусім-зусім
не бачыў...