У Новы год у новы шлях

Анатолий Щученко
Запаліў агні снежанскі вечар,
Гараць ёлкі, бы дзеўкі ў начы –
Дзеда Мароза Снягурачка лечыць
Ад гарачых жанчын.


Разліваюцца песні навокал,
Зоркі скачуць на небе, мы – тут.
Новы год надыйшоў ціхім крокам.
Не паспелі і вокам маргнуць.


Разыгралісь бакалы з шампанскім,
Звон крыштальны – гуляць дык гуляць.
І навокал пад елкай да ранку
Заліхвацкія песні гучаць.


Новы год надышоў толькі – толькі,
Яшчэ вуліцы ў яркіх агнях,
Але думкі бягуць далей ёлкі –
Дзесьці там новы дзень, новы шлях…