Восень -на беларускай мове-

Дарья Кашинская
Зварушыла восень лісце…
Усміхнулася з-за хмар.
Цёплы верасень з’явіўся –
Вельмі добры гаспадар.
Нібы фарбы ўсе спляліся
Ў вясёлы карагод.
Песні, гульні пачаліся –
Сыты, радасны народ.
Нібы рэчка сабралася
Ў далёкі нейкі шлях.
І кастрычнік зноў стараўся
Каб запоўніць лісцем дах.
Паглядзеў на нас сурова
Хмуры дзязька-лістапад.
Ён маўчыць. Як так? Ні слова –
Гэта восені загад.
То паненка залатая,
Што багацце нам нясе.
То маўклівая старая…
З галацьбою на хвасце….
Наша прыгажуня Восень,
Не хавайся ў дождж, бы ў сон,
Упляці ў сваё валоссе
Ты рабіны гронку ў тон.
Не сумуй, знікая ў кроплях.
Так! Убачымся мы зноў!
Каб у цёплых жоўтых промнях
Кожны позірк твой знайшоў.
І тады зварушыш лісце…
Ўсміхнешся ты з-за хмар…
Засмяешся, як калісці…