Беларусь

Владимир Малахов80
Як мала мы ведаем пра  Беларусь.
Пра  яе жыхароў i прыгожую мову,
Пра краіну бязмежных лясоў і палёў,
Пра гiсторыю, побыт,культуру.

На карце свету розных шмат краін,
Але ні адной такой вы не знойдзеце,
Дзе столькі рэк і блакітных азёр,
І мора ... мора залатой  пшаніцы.

Тут бусел у небе, як анёл кружыць,
Тут iншы водар кветак,  дзікіх траў,
І сонца нават  ледзь  ласкавей грэе
Здаецца нават людзі беларускія дабрэй.

А колькі тут выдатных i цудоўных месцаў,
Тут кожны горад, нібы казачны іскрыцца:
Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў,
І горды Мінск - сталіца-сэрца  Беларусі!