Свецiць студзеньскае сонца...

Юрий Боровицкий
***
Свеціць студзеньскае сонца,
І стаіць маўклівы лес.
Я гляджу ў сваё аконца,
Быццам з сонцам – уваскрэс.

Быццам я на тыя сосны
Сонца променем упаў.
Быццам дзень гэты марозны
Ўсе турботы закаваў.

Быццам боль ён мой суцішыў,
Даў надзею на святло
І на зімнім небе вышыў
Веры белае крыло.

08. 01. 2018 г.