Цмок

Ольга Маро
Сярод святочнае пакункаў –
Мо цуд Раства не абміне –
Маех шукаеш падарункаў,
Чакаеш ласкі ад мяне.
Імкнецца-мнецца кубік крохкі,
Сніць, натапырыўшы куткі,
Нібыта вожыка іголкі
Жадаюць панскае рукі,
Счакаўшыся ў кароне промняў,
Курэе пылам ад яго.
На воку меўшы, чуць прыпомніў –
Ажно ад сэрца адлягло.
Хадзі, як кот вакол смятаны,
Не зазірні, ні ткні, нішкні, 
А мо схапі мяшочак танны,
Ды праз ялінку, праз агні,
Спагнаўшы лаянкай варкотку,
Кардон здзірай ужо з павек:
"Няўжо адчэпная бразготка,
Абвостранай пустэчы здзек?
Са спанталычанага кпіна,
Бляск, начапураны ў радно;
Ці можа, на слана драбіна
Трымціць парушынкай аб дно?"
Непераймаючая маласць:
Жалеззем выцякуць з мяшку
Чатыры кропелькі:
Ад
Да
На
Сць
На саржавелым ланцужку.
На прыдалонні сціснеш жартам,
Ці ў сметнік выкінеш …ану!
Дык я, скапыціўшыся раптам,
З палёгкаю смяхотна чхну.


А!Пчхі!