Иринка на белорусском языке

Анна Владимировна Коваль
ІРЫНКА
У гады Вялікай Айчыннай вайны толькі на тэрыторыі Беларусі было створана 14 дзіцячых канцлагераў, у якіх загінула больш за 35 тысяч дзяцей. У 1942 годзе у Чырвоным Беразе быў арганізаваны пункт забору крыві ў дзяцей ва ўзросце 8-14 гадоў для нямецкіх салдат. Большасць з іх былі дзяўчынкі…


-Дзе ты, Ірынка, дачушка?
Палячу да цябе вольнай птушкай.
Я закрыю ўсё гора крыламі,
Пралячу над зямлёй, над палямі…
Толькі б вочы пабачыць твае,
Толькі б сэрца пачуць у цішыне…

-Якое неба непрыгожае.
Гэта ні неба над Сожам…
Я неба пабачыць хочу.
І маці блакітныя вочы,
А іх я ўжо не пабачу.
Дык што, усё адно – не заплачу!
Не будзе вам, каты, забавы
У час гэтай дзікай расправы.
Крывёю маёю атруціцесь,
А попел мой вочы раз’есь.
Праклён мой увек не забудзеце.
Ён ваш, вам на памяць увесь.
Яго чуюць шэрыя сцены,
Яго чуюць дым і агонь,
Яго адчуваюць калені
І косці сяброў пад нагой.
Не бачыць вам слёзы дзяўчынкі,
Жыцця, што не бачыла, жуць!
Не бачыць вам слёзы Ірынкі…
Ірынкай мяне ўсе завуць!
Ні нумар! Ні бірка! Ірынка!
Дзяўчынка гадоў дзесяці.
Ірынка імгненне, хвілінкі
Апошнія ў неба глядзіць.
Яна, што без ежы заморана,
Яна, што прамерзла ўся,
Дзіця, што зняволеным донарам…
…У канцлагеры  дзержаць дзіця…
Яна, што дзяўчынкай вясковаю
Кветкі маці збірала ў лузе.
Яна, быццам птушка вясёлая,
У палоне, у замкнутым крузе.
Сёння спаляць у печы дзяўчынку.
Печы топяцца, жудасны смрад.
Не ўбачыць Радзіму Ірынка,
Як і мноства такіх птушанят.
Іх вядуць неразрыўнай калонай.
Плачуць усе, а яна…А яна
Бачыць вобраз у небе знаёмы,
Бачыць птушку душы – бацяна.
-Ты адкуль , мая мілая птушка?
Няўжо з маёй роднай зямлі?
Не глядзі ты на гэта, красушка!
Да матулі, да родных ляці.
Перадай, хай не плачуць, не клікаюць.
Я дадому ўжо не вярнусь.
У маю хату, дзе ходзікі цікаюць,
Толькі стрэлкі назад не звярнуць…
Перадай, не баялась, не плакала
Іх дзяўчынка Ірынка-смяшынка…

-Ты не плакала, маці адплакала
За цябе, дарагая дзяўчынка!
Адмаліла, у каленях папоўзала,
У фашыстаў прасіла аддаці
Памяняць на цябе сябе…позна
Адна куля…Няма тваёй маці…
Пахавалі, зямелькай засыпалі.
А душы ўсё адно не ўняці.
Не ўняці. Лятае і клікае
Сваю дочачку птушкаю маці.
-Што жыццё без цябе мне, дачушка?
Хай бяруць гэта шчасце сабе.
Я ж душою сваёй, вольнаю птушкай
Прыляцела , Ірынка, к табе.
Ты зірні, мая дочачка ў неба.
Бацяна ў шэрым небе знайдзі.
Гэта ўсё, што душы маёй трэба.
На мяне, на мяне паглядзі!

Супынілась Ірынка, пазнала,
Ці душою адчула, стаіць…
-Мама, мама! – яна закрычала.
Мамка, мама! – у неба глядзіць.

Птушкай у небе кружыць сэрца матчына.
Адшукала дачушку, пабачыла.
На Ірынку глядзіць. Сэрца крык –
Адной куляй забілі дваіх…
Птушка ўніз. Яе боль не ўняці.
Да дачкі праз канвой ляціць маці.
Абвіла стан дзяўчынкі вачамі.
-Спі, дачка, пад маімі крыламі…

ГАННА  КОВАЛЬ
28.04.2017