Выгнання слодыч

Станислав Шастак
Выгнання слодыч не дзяліма
Хой шчыміць сэрца да пакуты
Выгнанне не праходзіць міма,
Бо да яго ты сам прыкуты!

Выгнанне твае мары строіць,
Каб родны кут хутчэй вярнуць.
Выгнанне цябе корміць, поіць
І не дае ўначы заснуць.

Выгнанне - не жыццё а казка,
Бо калі ўспомніш родны край
Заўсёды побач маці ласка
Зялёны луг і сьветлы гай!

Выгнання слодыч і пакуты,
Бляск гарадоў, асвальт дарог
Я прамяняў бы на маршруты
Дзяцінства сцежак і дарог!