Лишь бы тихо

Чабарок
Елі бульбу ўчора з салам,
Абмінала хату ліха,
Зенька крыкнуў – “Мяса мала!”,
Бацькаў гаркнуў – “Абы ціха!”.

Бульбы стала малавата,
Сала выкрала браціха,
Віцька рыкнуў – “Вінавата!”,
Бацька стукнуў – “Абы ціха”.

Ваўкоў болей з кожным годам,
З хат баяцца выйсці людзі,
Водзіць нечысць карагоды,
Калі што, дык лупіць ў грудзі…


Сення грызлі воблу з півам,
Вакол хаты кружыць ліха,
Бацька шэпча – “Шчэ цярпіма,
Абы, хлопцы, было ціха”.