Начны анёл

Сергей Ваганов Минск
Ляціць, на скрыпачцы іграе
Сярод  паўночных аблачын.
Няўлоўна раптам узнікае,
Знікае раптам ў далячынь…
Бязмежная  яго свабода.
З усмешкай ціхамірнай твар.
Ад боскасці яго прырода.
Ці з чалавечых вечных мар?
У змрочнай далі, без маны,
У зморы ад пакутаў лёсу,
Пачуй з палёў павеў зямны,
І гукі скрыпачцы з нябёсаў…