Матрыца

Светлана Быкова
Моцна душыць Сістэма,
Гідрай людзі спавіты.
Пад рукой «дзядзькі Сэма»
Памнажаюцца Сміты.

Бездухоўныя клоны
Сеюць войны і зброю,
У бяздушшы шалёным
Жорстка нішчаць жывое.

На іх тварах – грымасы
Зла, бяздушнасці, гневу.
Прыпыніся, бег часу!
Прачынайся ўжо, Неа!