Бой на свiтанку

Анатолий Щученко
Быў нялёгкі той бой на світанку.
Лезлі фрыцы нахабна, йшлі танкі.
Вось упаў пад бярозку салдат,
Моцна сціснуўшы свой аўтамат.


Вольны ветрык па полю гуляе
Падляцеў да бярозкі – люляе.
- Лепей воіна ты абудзі,
Лепей рану яму астудзі!


А сама дык лісты нахіліла,
Чыстай зорнай расой напаіла.
Вольны вецер прыціх, не гуляе,
Раны воіну зажыўляе.