Зiмовыя фантазii

Тереза Магди
Напэўна, ў лесе будзе баль -
Наўкол краса якая!
Пералiваецца крышталь -
На сонцы ярка ззяе!

Пуховых хустачак наткаў
Мароз мiнулай ноччу
I дрэвы, як мастак,  убраў -
Чароўна i святочна!

Сурвэткi разлажыў па пнях,
Абрусы - па сцяжынках,
У камiзэльках на плячах
Пухнатыя  ялiнкi.

Звiняць у казачнай цiшы
Бярозавыя косы:
Кранае ветрык ледзяшы -
I гук плыве дзiвосны!

Чакае баль празрысты лес,
Рыпiць мароз i марыць:
"Вось - вось зайграе паланез
I дрэвы будуць танчыць!!!"