Heather Ale, Stivenson-Верасовы эль, па-беларуску

Ян Дамашанский
З вераса кветак ружовых
пiкты, у старыя часы,
варылi пiтво смачное,
што аж чырванелi насы.
Варылi, пiлi ды пелi,
без клопат у пяшчэрах жылi
малыя вясёлыя людзi,
што сцёрты дауно з зямлi.

Кароль шатландскi люты
напау на край верасоу:
малых перамог у бiтве,
палюе нiбы на звяроу.
Звар’яцелыя пераможцы
насыцiлi глебу крывёй:
нiчылi бедных карлау
дзiдай, сякерай, стралой.

Лiлеюць вераса кветкi,
лета павольна плыне.
Элю нiхто не зварыць –
пабiты усе на вайне.
Па долах упярэмешку:
бацькi, старыя, дзiця –
майстры верасовага элю
у родных пагорках спяць.

Улетку праз пустэчу
скача кароль на канi:
гудуць навокал пчолы,
жаурук пяе у вышынi.
Агiдна яму й прыкра,
каня бiзуном адсцягау –
уладар верасовiшч краю,
што элю не каштавау.

Вершнiкау каралеускiх
шчаслiвы час надышоу –
натрапiлi пад камлыгай
на сховiшча карантышоу.
Не вымавiлi анi слова,
выцягнутыя з нары,
апошнiя з роду пiктау:
хлапец ды бацька стары.

Кароль нiбыта улiты
на канi уладкавауся ямчэй,
з пагардай зiрнуу на мурзатых,
а яны не адводзяць вачэй.
Загадау на скалу паставiць
на адхон скалiсты марскi
“Пся крэу, жыццё захаваю
за элю сакрэт, пацукi!”
Наукол пах вераса кветак,
унiзе хвалi мора грымцяць.
Удвух - стары ды падлетак
нерухома моучкi стаяць.
Панад узбярэжжам знянацку
старога лятуць словы:
“Хачу з каралём, сам на сам,
абмеркаваць прапанову.

Мне памiраць не варта,
пажыць мне яшчэ дазволь,
таямнiцу верасовага элю
табе паадкрыю, кароль.”
Галасок яго вераб’iны
губляуся сярод лугоу.
“Таямнiцу элю я выдам,
але саромеюсь сына свайго.

Смерць юнакоу не пужае,
жыцця не шкада маладым.
Мяне ж адно толькi кранае,
каб зрады не бачыу сын.
Аборкай яго вяжыце,
кiдайце са скал у глыбiню,
тады, у абмен на жыцце,
сакрэт элю шапну каралю.”

Кароль кiвае жаунеру –
мальца аблытвалi дзягой,
штурхнулi з абрыву у мора
на вечны пакутны спакой.
Сачыу, як сынка знiкае
у мора чорным вiры,
апошнi з народу пiктау,
курдупы бацька сiвы.

“У сыне не быу упэунен,
прауду табе я казау.
Юнакi, што яшчэ не галiлiсь,
баяцца ля шыi ляза.
Загадвай пачаць катаваннi –
моучкi пакуты прыму,
сакрэт верасовага элю
з сабою знясу у труну.”

Прага 2018