Пра хлеб

Елена Гончар-Лихошапко
Паклонам нізкім да зямлі
Я пакланюсь кавалку хлеба:
Бо без яго няма абеду,
Без плуга як няма раллі.

З зярнятак моцных, залатых,
З вясёлкі, дожджыку і сонца,
З расы і працы той бясконцай
Быў спечаны наш хлеб святы...

Скарынку хлеба я вазьму,
І, перш  чым з'есці, успомню словы,
Што хлеб - жыцця людзей аснова
І галава ён усяму...