Воля

Рита Кэрол
Адпусціце мяне, калі ласка, на волю.
Змучыўся я ад гэтага болю,
Што ноччу і ўдзень не дае мне спакою.
Адпусціце мяне, калі ласка, на волю.
А як я сумую па водары ветра,
Як мне не хапае і сонца, і неба.
Стаяць прад вачыма малюнкі сусвета.
А як я сумую па водары ветра.
А ноччу мне сняцца зарніцы-маланкі,
І маці, што ціха пяе калыханку,
І тата, што падараваў мне сабаку.
А потым мне зноў сняцца толькі маланкі.
А раптам убачыў я іншы малюнак,
То быў карабель, незвычайны, прыгожы.
Адчуў я, што час мне знайсці свой прычал.
Бывай, Стары Горад! Мяне не шукай.