На Айчыну!

Михаил Кортелёв
На Айчыну!

Хопіць мне гірбець у Чужыне,
Ад нястач на ёй чарнець  -
На Айчыну, на Айчыну,
Клічуць продкі ўжо мае!

Зьвязаць клуначкі-манаткі,
Рызьзё з прэльлю спапяліць  -
І дадому, да той хаткі,
Што па мне дзень-ноч журыць!

Хай прабача Валаам мне,
Камянёў шэрых граніт  -
Не сябрыны боскай брат я,
Не паслух казаньням іх!

Жыцьцё нашае бясконца,
Без прыпынку, без мяжы
І дакуль над намі Сонца  -
Чалавек, ты будзеш жыць!

Хопіць мне гірбець у Чужыне
Нібы келішный чарнец  -
На Айчыну, на Айчыну,
Клічуць продкі ўжо мае!
-26.01.18.