Маё хоббi

Наталька Бурдун
Ёсць мноства ў свеце хоббі, заняткаў:
Хто маркі збірае, хто гуляе ў танкі,
Іншым бліжэй да душы мастацтва
Альбо безупынныя дзікія танцы!

Шашкі, футбол або паляванне,
Па розным мясцінам, мо, вандраванне,
А для мяне за усё цікавей
Тая гульня, што завецца хакей!

Упершыню на хакей я схадзіла
На першым курсе, для мяне было дзіва:
Столькі пачуццяў спазнаць удалося!
І на доўгі час было гэтага досыць!

І пасля я таксама на хакей трапляла:
Кожны раз выпадкова, квіток не купляла,
Было добра мне там, але ж нек не кранала,
І вярнуцца туды спробаў не прадпрымала.

Але ўсё змяніў той вясновы вечар,
Зноў упалі квіткі на дзявочыя плечы,
Калі трэба – схажу, бо час вольны я маю,
Я не ведала шчэ, што любоў спаткаю!..

Гарадзенскі Нёман завітаў у госці,
Я адразу адчула ў ім блізкае штосьці,
За каго заўзець нават не разважала
І з такім захапленнем за гульнёй назірала!

Ён крануў тады мяне ў самае сэрца,
Не было куды мне ад гэтага дзецца,
З таго самага дня я хакей палюбіла,
Не магла ўжо ўявіць як да гэтага жыла.

У той вечар была перамога здабыта,
І лік матчу таго мной й цяпер не забыты:
Чатырма галамі перамог Юнатаў,
Вельмі ўзрушаная я прыйшла дахаты.

Пачала вывучаць я хакей у інтэрнэце:
Зразумела які папулярны ён ў свеце!
Хутка зноў гульня! То прыемнае дзіва!
Ўпершыню на хакей я квіток набыла!

Шкада, ў другі раз не здабыў перамогі
І закончыў сезон ты на паўдарогі..
Хоць і сумна было, рук не апускала
І ужо з вясны жніўня я чакала...

І вы ведаеце, не пашкадавала!
Цэлы я сезон за гульнёй назірала!
З нецярпеннем чакала я сустрэч у Мінску,
Быццам ехаў да нас хтосьці блізкі-блізкі..

Калі быць кароткай: сезон быў за намі,
І два кубкі над галавой узнялі,
Ўсіх эмоцый, пачуццяў тут не апісаць…
Дзякую, Нёман, што даў іх спазнаць!

Вось так паявіўся хакей у маім сэрцы,
І мне ад яго нікуды ўжо не дзецца..
Чакае нас, Нёман, шмат розных дарогаў!..
Давай і далей збіраць перамогі!
28.01.2018