***

Валерий Познякевич
Абрыдла немата глухая,
Сіпаты вецер на двары
І дождж, што ўзімку снег гукае,
На смех і радасць дзетвары.

Абрыдла жыць у вечнай цемры,
Глядзець навіны, чуць падман,
Які ратункам стаў для хеўры, 
Якой народ не падтрымаў.

Абрыдла бачыць здзек з Радзімы,
Што носіць хустку на плячах,
Шукае выйсце, шлях адзіны,
Каб лёс народа не зачах.

Яна сыноў, дачок гукае --
Ёй трэба той, хто скажа ўсім:
Я не заб'ю свой род, бы Каін,
Для веры дам патрэбных сіл.