Наш родны край, наш Божы дар!

Станислав Шастак
К табе я еду, як дадому,
Усе апошнiя гады!
Мне родна ўсё тут i знаёма:
Хацiны,  сцежкi i сады.

Знаёмай грэбляю на горку
Вядзе мяне дарога зноў,
Ды зроку толькi млосна, горка
Ад разабраных камiноў.

Ад вокан, доскамi забiтых,
Ад згнiўшых на дажджах плаоў
Ад мноства на магiльных плiтах
Iмён знаёмых i братоў!

Ды сэрцам я к табе iмкнуся
Мой  родны край! Дзе б я нi жыў
Я прывiд роднай Беларусi
Шукаю мiж лясоу i нiў.

Змяняе бег часоў мясцiны,
Твар гарадоў i вёсак твар
Ды застаецца нам  адзiны
Наш родны край, наш Божы дар!