Не марудзь, пiшы

Анатолий Щученко
Лепшы сябра мой Кукара,
У цябе ёсць, знаю, мара…
Не марудзь, пішы, твары.
А ці ты не маеш права
Кніжку з вершамі стварыць?


Ці не так рыфмуеш можа?
Дык і так сказаць не гожа.
А гады бягом бягуць,
Папкі з вершамі растуць.


Ды куды расці тым папкам,
Я ж бы гэта ўсё ў ахапку -
Ды ў друкарню і аднёс,
Вершаў вырашыўся б лёс.


А так бедны Днепр магучы,
І каханыя пад кручай,
І трава з расой крыштальнай,
Птушак спеў, іх шчабятанне
За сцянамі папкі гэтай.
Ды й не бачна так паэта.
Ну раскажа верш ці болей
І схавае у няволю.


Хай як свежаю атавай
Абрастаюць папкі славай
І падымецца хай вецер,
Разнясе ракді па свеце
Рыфмаваных тых слупкоў,
Тады слава аб паэце
Прыляціць з усіх бакоў.


Анатоль Шчучэнка     24.12.1988г.