***

Анна Атрощенко
Дай нам, Божа, крылы!
Светлых, добрых мар,
Каб куточак мілы
бачыць паміж хмар.

Дай святло, надзею,
Шчасця, дабрыні.
Каб сустрэць завею
з радасцю змаглі...
             2014.