Пераезд у Тучу

Станислав Шастак
У лютым даў сям'і Бог прыбаўленне:
Малы, крыклівы нарадзіўся брацік
Калыска заняла вугал у хаце
Дапоўнілі пялёнкі печы аздабленне.
Было цікава, як малое цыцку ссала
І кулачкамі мяла маме грудзі
А вачанятамі на маму паглядала,
Як бы пытала ці яшчэ што будзе.
То ручанятамі лавіла валасы
Ад мамінай расплеценай касы.

Пасля кармлення засынаў Антон
Мама яго ў калыску ціха клала
І нейкі час паціху калыхала
Пакуль не наступаў спакойны сон.
Сястра Марыйка, іншым разам Стась
Яго, як прачынаўся, калыхалі.
Калі ж Антось не спаў, то тата Ясь
На скрыпцы граў там, хадзячы  па залі.
Малы сціхаў, пачуўшы скрыпкі звон,
Бо музыкалны слух ужо тады меў ён.

Часамі прыязджалі з Тучы госці:
Калодачка Валодзік, Колік кавалёў,
Ён на гармоніку граў проста будзь здароў
Калодачка ж на барабане грукаў штосьці.
Лілася музыка праз вокны на прастор
Ёй падпявалі жаўрукі ў небе
Гайдаў на лапах яе рэха бор
І водгук паднімаўся краскамі на глебе.
Бо мухыкаўсё наўаколле ажыўляла
І радасныя слёзы выбівала.

Нібы з якой чароўнай табакеркі
Ліліся гукі стройныя на волю
Пра час былы, пра радасную долю.
Усё паланэзы, вальсы ды абэркі.
То па де грасс, то полька- завіруха,
Лявоніха, кадрыль за ёй гапак
Былі б да густу й гарадзкога зуха,
А пад канец канцэрту - кракавяк!
Правай за талію а левай за руку
Хадзілі пары далікатна ў танку!

Зіма згасала. Плыў па Начы лёд.
Журчэлі між бярозак ручаіны.
Прынесла радыё цудоуныя навіны;
Сталін памёр і уздыхнуў народ.
Стаў Маленкоў ужо Прадсаўнаркома,
Сакратаром КПСС Мікіта стаў Хрушчоу
Знік Берыя кудысці невядома,
Як дзесяць год таму прапаў Яжоў.
Правадыры ўпотай ад людзей да рана
Дзялілі спадчыну памерлага тырана.

Прышла вясна. Павысыхалі слёзы
У школнікаў. Бо плакалі з нагоды
Канчыны Сталіна ўсе эСССР- народы
Нягледзячы на моцныя марозы.
Жыцвё запланаванай каляінай
Паўзло без Сталіна няўдала, як пры ім.
Народ заняты думкай быў адзіна,
Як выжыць бы ў сацыямізме тым.
Бо нават хлеба людзям не хапала
Яды ж сістэма картак не давала.

Ў канцы сакавіка на двор заехаў воз
І ўсё дабро сям'і на воз той загрузілі
Антося ў ночвах с краю палажылі
І рушылі пад звонкі стук калёс.
Бывай прытулак мар! Шчаслівыя дзянькі
Стась зведаў тут не раз вясноваю парой,
Калі збіралі сок з бярозаў у жбанкі,
Там дзе сок кіслы быў,  біў гладышы ''герой''.
Казала маці ды і суседзі так казалі
Што мабыць гладышы каровы патапталі.

Бывайце сябрукі! Мы весела гулялі
Між хвоек і бяроз шукаючы чарніцы
Бляск дыяментных рос нам будзе вечна сніцца
І сонейкі суніц, што ў промнях росаў ззялі.
Да Курачыцкіх там вяла канава,
Гайдаў пад хвойкай Ясь акружную дзятву.
На елку Стась залез. На самы верх, праява,
І шышкі там зрываў, задраўшы галаву.
Убачыўшы яго на елцы, аж знямела
Матуля, што як ўупадзе няўмела.

А вось і Туча. Двор, адрына, пограб, хлеў.
У вянку з клёнаў за бярозай белай хата,
На горцы груша тоўстая кашлата
Трымае глебу. На ёй шпак нвы спеў
 за нотай ноту
Адладзвае ужо за нотай ноты
І, каб хутчэй пазбыць тую заботу,
Рулады ў наваколле сыпле з дрэў.
То яўкне кацянём, сарокай застракоча,
То пяным дзецюком нястрымна зарагоча!